Прэм'ер-міністр Украіны А. Яцанюк абвясціў пра сыход у адстаўку
  2014-07-25 10:44:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк у чацвер на вячэрнім пасяджэнні Вярхоўнай Рады заявіў, што падае ў адстаўку.

"Я заяўляю аб адстаўцы ў сувязі з распадам кааліцыі і блакаваннем урадавых ініцыятыў," - сказаў А. Яцанюк.

Ён абвінаваціў дэпутатаў ад "Свабоды" і "УДАРа", якія раней выйшлі з кааліцыі "Еўрапейскі выбар" і не прагаласавалі за шэраг законапраектаў, у тым, што яны разменьваюць "вузкапалітычны інтарэс на лёс дзяржавы". На яго думку, гэтыя дзве палітычныя сілы адмовіліся падтрымаць непапулярныя законы, баючыся пазбавіцца падтрымкі выбаршчыкаў незадоўга да парламенцкіх выбараў.

А. Яцанюк дадаў, што ў сітуацыі, якая склалася, можна было б ініцыяваць фарміраванне новай парламенцкай кааліцыі з КПУ і "Партыяй рэгіёнаў", аднак ён не можа пайсці на такі крок з прынцыповых меркаванняў.

Пасля заявы кіраўніка ўрада спікер Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў звярнуўся да дэпутатаў ад фракцый "УДАР" і "Свабоды" з просьбай унесці кандыдатуру тэхнічнага прэм'ер-міністра, які будзе кіраваць кабмінам да парламенцкіх выбараў.

Лідар фракцыі "УДАР" Віталь Кавальчук адзначыў, што пасля распаду кааліцыі "Еўрапейскі выбар" прэзідэнт Украіны павінен будзе распусціць Вярхоўную Раду і прызначыць датэрміновыя парламенцкія выбары.

Кіраўнік фракцыі "Свабоды" Алег Цягнібок, са свайго боку, заявіў, што рашэнне прэм'ер-міністра не стала для яго нечаканасцю, і выказаў гатоўнасць прапанаваць свайго кандыдата на пасаду старшыні ўрада.

Паводле канстытуцыі Украіны, калі на працягу месяца з дня спынення дзейнасці кааліцыі Вярхоўная Рада не сфарміруе новую, прэзідэнт мае права датэрмінова спыніць паўнамоцтвы парламента.

А. Яцанюк узначаліў кабінет міністраў Украіны 27 лютага 2014 г. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040