Кітай узмацняе мытны дагляд для прадухілення пранікнення ў краіну віруса Эбола
  2014-08-05 15:28:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Галоўнае дзяржаўнае ўпраўленне тэхнічнага і каранціннага кантролю за якасцю тавараў КНР запатрабавала ад ніжэйшых ведамстваў розных раёнаў краіны ўзмацніць на кантрольна-прапускных пунктах санітарна-каранцінны кантроль для прадухілення пранікнення ў краіну віруса Эбола.

Згаданае ўпраўленне запатрабавала правесці строгую праверку авіярэйсаў, якія ляцяць у Кітай з рэгіёнаў, дзе распаўсюджана захворванне на вірус Эбола, а таксама павысіць санітарныя меры ў дачыненні да сродкаў транспарту і грузаў, якія прыбылі ў краіну.

Кітай прыняў рашэнне прыпыніць імпарт з рэгіёнаў узнікнення эпідэміі спецыяльных тавараў і прадуктаў жывёльнага паходжання, а таксама павысіць узровень інфармаванасці пра вірус пасажыраў, якія адпраўляюцца ў гэтыя рэгіёны.

Згодна з дадзенымі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, па стане на 27 ліпеня ў раёнах на захадзе Афрыкі - Гвінеі, Ліберыі, Нігерыі і Сьера-Леонэ - было зарэгістравана ў агульнай колькасці 1323 выпадкі заражэння людзей вірусам Эбола, з іх 729 - са смяротным зыходам. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040