Сі Цзіньпін адправіў тэлеграмы са словамі спачування прэзідэнтам Гвінеі, Сьера-Леонэ і Лібэрыі ў сувязі з ліхаманкай Эбола
  2014-08-12 10:37:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін 10 жніўня адправіў тэлеграмы прэзідэнтам Гвінеі, Сьера-Леонэ і Лібэрыі Альфе Контэ, Эрнэсту Карамэ і Элен Джонсан-Серліф, у якіх выказаў спачуванне ў сувязі з успышкай у гэтых трох краінах ліхаманкі Эбола, якая прывяла да велізарных людскіх і эканамічных страт. У тэлеграмах старшыня КНР таксама ўхваліў намаганні, прыкладзеныя ўрадамі гэтых краін у барацьбе з эпідэміяй.

Сі Цзіньпін заявіў, што Кітай і Афрыка з'яўляюцца добрымі братамі, сябрамі і партнёрамі. Урад і народ Кітая не забудзе, што ў цяжкія часы, з якімі сутыкалася краіна, афрыканскі народ кожны раз своечасова працягваў руку дапамогі і аказваў сваю падтрымку. У гэты складаны момант урад і народ Кітая рашуча стаяць на баку ўрадаў і народаў трох краін і гатовы даць ім матэрыялы для прафілактыкі інфекцыйных хвароб.

Старшыня КНР падкрэсліў, што кітайскі бок заклікае міжнародную супольнасць прадаставіць дапамогу пацярпелым ад эпідэміі краінам для таго, каб насельніцтва ў зонах распаўсюджвання ліхаманкі перамагло гэтую навалу і ў самы кароткі час аднавіла нармальную вытворчасць і вярнулася да звыклага жыцця. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040