А. Лукашэнка даў абяцанне абараняць расійскі рынак
  2014-08-12 14:09:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Выконваць дамоўленасці з расійскім бокам аб абароне яе ўнутранага рынку ад еўрапейскіх тавараў, не збядняючы пры гэтым рынак унутраны. Такія пытанні ў панядзелак абмеркаваў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам прэм'ер-міністра краіны Міхаіла Мясніковіча. Пра гэта паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Як падкрэсліў А. Лукашэнка, Беларусь прытрымліваецца ў гэтым пытанні дамоўленасцей, дасягнутых у час праведзенай нядаўна тэлефоннай размовы з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

"Размаўляючы з прэзідэнтам Расіі, мы гаварылі аб абароне, як ён сказаў, расійскага рынку, - адзначыў А. Лукашэнка. - Гэта значыць, мы павінны выканаць свае абавязацельствы па абароне саюзнага рынку (у нас адзіная мытня ў мытнай прасторы) у частцы транзіту грузаў з захаду праз Беларусь на расійскую тэрыторыю. Калі Расія закрыла свой рынак для пэўных тавараў, то мы гэтыя тавары транзітам праз Беларусь у Расію прапускаць не павінны ".

А. Лукашэнка сказаў, што даў адпаведныя распараджэнні мытным органам. Аднак падкрэсліў, што гэты кантроль на стане беларускага рынку не адаб'ецца.

Прэзідэнт Беларусі таксама падкрэсліў, што "ў сувязі з гэтым мы павінны быць сумленныя, і, як абяцалі, вельмі прыстойна праводзіць палітыку ў дачыненні да Расіі". --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040