А. Лукашэнка: у апошні час стабілізаваўся ўнутраны валютны рынак
  2014-07-22 10:46:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На валютным рынку назіраецца стабілізацыя, і гэтым варта скарыстацца, каб закрыць праблемныя месцы ў эканоміцы. Пра гэта ў панядзелак заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча.

Урад краіны падвёў папярэднія вынікі першага паўгоддзя. Важнейшыя паказчыкі эканамічнай стабільнасці - гэта рост валавога ўнутранага прадукту і спакойнае становішча на ўнутраным валютным рынку.

Згодна з тэндэнцыяй, якая ўсталявалася ў першым паўгоддзі, насельніцтвам прададзена валюты больш, чым набыта. Сальда склала амаль 300 млн. долараў ЗША. Сярод задач, пастаўленых прэзідэнтам Беларусі, далейшая разгрузка складоў, зніжэнне дэбіторскай запазычанасці, павелічэнне экспарту.

Гаварылі і аб сітуацыі ў сельскай гаспадарцы. Толькі да 1 жніўня на палях краіны з'явяцца яшчэ 3 сотні новых камбайнаў маркі "Гомсельмаш". А. Лукашэнка акцэнтаваў увагу на тым, што прадпрыемства павінна клапаціцца не толькі аб пастаўках на ўласны рынак, але і на знешні. - 0

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040