Беларусь прапануе Кітаю шэраг новых праектаў
  2014-07-08 09:56:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Беларусь прапануе Кітаю шэраг новых праектаў, у тым ліку транспартных і гандлёва-лагістычных, паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з намеснікам міністра камерцыі Кітая, сустаршынёй беларуска-кітайскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Чжун Шанем.

Беларускі прэм'ер лічыць мэтазгодным разгледзець пытанні рэалізацыі сумесных кітайска-беларуска-расійскіх праектаў. Як адзначыў М. Мясніковіч, на сённяшні дзень рэалізуецца каля 20 праектаў агульным коштам прыкладна 5,5 млрд. долараў ЗША. У першую чаргу , гэта -- Кітайска-беларускі індустрыяльны парк, а таксама будаўніцтва завода па вытворчасці легкавых аўтамабіляў "БелДжы".

Чжун Шань, у сваю чаргу, адзначыў, што Кітай вельмі высока цэніць кітайска-беларускае супрацоўніцтва і ацэньвае яго як паспяховае, што дынамічна развіваецца. Бакі ўжо ўступілі ў стадыю практычнай рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых на высокім і вышэйшым узроўні. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040