Малаверагодныя мутацыі віруса Эбола - кітайскі эксперт
  2014-08-13 14:17:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старэйшы эксперт па інфекцыйных захворваннях пры Кітайскім цэнтры прафілактыкі і кантролю над захворваннямі заявіў аб неабходнасці захоўваць асцярожнасць у сувязі з вірусам Эбола, але рэкамендаваў устрымацца ад панікі, паколькі вірус з'яўляецца стабільным і не настолькі схільны да мутацыяў, як СНІД ці грып.

Як сёння адзначыў даследчык Аддзела па вірусных захворваннях пры цэнтры Дун Сяапін, Эбола гіне на працягу гадзіны пры ўмове, што тэмпература дасягае па меншай меры 60 градусаў Цэльсія, пры кіпячэнні - за 5 хвілін. Эксперт таксама дадаў, што для барацьбы з вірусам можна выкарыстоўваць розныя дэзінфікуючыя сродкі, у прыватнасці, хлор і ультрафіялетавае выпраменьванне.

Паводле звестак цэнтра, на дадзены момант адсутнічаюць паведамленні аб выпадках заражэння вірусам Эбола ў Кітаі, аднак краіна ўзмацняе праверкі на межах і іншыя прэвентыўныя меры.

У Заходняй Афрыцы ахвярамі віруса Эбола сталі амаль 1 тыс. чалавек. Кітай накіраваў спецыялістаў і медыкаменты ў рэгіёны, якія пакутуюць ад захворвання. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040