Расія і Беларусь перагледзяць балансы паставак харчавання
  2014-08-14 16:13:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Расія і Беларусь перагледзяць балансы паставак прадуктаў харчавання. 13 жніўня аб гэтым бакі дамовіліся на перамовах у Маскве, паведамілі мясцовыя СМІ.

Расія чакае, што Беларусь шмат у чым заменіць замежных пастаўшчыкоў па цэлым спісу тавараў, уключаючы бакалею, макаронныя і кандытарскія вырабы і, вядома, мяса і малако. У прыватнасці, беларускія сыраробныя заводы гатовыя да павелічэння паставак удвая.

Па прагнозах, беларускі харчовы экспарт у Расію павялічыцца на 200-400 млн. долараў і перавысіць 6 млрд. долараў.

Паводле ацэнкі экспертаў, сітуацыя, якая склалася, стварае спрыяльныя ўмовы для інвестыцый у аграсектар. Беларусі і Расіі ў бліжэйшыя дні трэба будзе зверыць балансы і дамовіцца аб аб'ёмах паставак. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040