Адбыўся першы Транспартны саміт эканамічнага поясу Шаўковага шляху
  2014-09-03 10:21:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ва Урумчы адбыўся першы Транспартны саміт эканамічнага поясу Шаўковага шляху ў рамках ЭКСПА Кітай - Еўразія. Міністр транспарту КНР Ян Чуаньтан, а таксама транспартныя чыноўнікі Пакістана і іншых краін, размешчаных уздоўж Шаўковага шляху, сумесна абмеркавалі супрацоўніцтва і развіццё транспартнай сферы ў эканамічным поясе Шаўковага шляху.

У цяперашні час Кітай падпісаў з размешчанымі ўздоўж Шаўковага шляху краінамі звыш 10 двухбаковых і рэгіянальных пагадненняў аб аўтамабільных перавозках, з адпаведнымі краінамі былі рэалізаваны прамыя аўтамабільныя перавозкі. Дзяржсакратар міністэрства зносін Латвіі Каспар Азаліньш мяркуе, што далейшае развіццё сухапутнага транспарту ў Еўразіі значна палепшыць умовы для імпарту і экспарту тавараў паміж Кітаем і Еўропай, асабліва гэта тычыцца тавараў з правінцый Цэнтральнага і Заходняга Кітая.

Ян Чуаньтан прапанаваў зрабіць упор на паскарэнні планавання і будаўніцтва трансгранічных чыгунак і аўтадарог, узбагачаць і ўдасканальваць маршруты прамых авіярэйсаў; павышаць узровень арганізацыі і інтэграцыі міжнароднай лагістыкі; нарошчваць адкрытасць у транспартных перавозках, пашыраць міжнароднае супрацоўніцтва ў будаўніцтве транспартнай інфраструктуры, бяспекі і кантролі транспарту, на гарадскім транспарце, у сучаснай лагістыцы і іншых сферах. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040