У Пекіне пад старшынствам прэм'ера Дзяржсавета КНР Лі Кэцяна прайшло пасяджэнне кіраўнікоў апаратаў Дзяржсавета, на якім былі разгледжаны пытанні адносна 13-га пяцігадовага плана народнай гаспадаркі і сацыяльнага развіцця, разлічанага на перыяд з 2016 па 2020 гг.
Выступаючы на нарадзе, Лі Кэцян станоўча ацаніў паспяховую рэалізацыю плана 12-й пяцігодкі. Паводле яго слоў, з пачатку выканання 12-й пяцігодкі ў 2011 годзе на фоне складанай міжнароднай і ўнутрыдзяржаўнай сітуацыі Кітай дамогся каштоўных вынікаў у стабілізацыі эканамічнага росту, у паглыбленні рэформ і адкрытасці, ўрэгуляванні эканамічнай структуры, паляпшэнні жыцця народа, прадухіленні і ліквідацыі пагроз.
У гады 13-й пяцігодкі павінна быць забяспечана ажыццяўленне грандыёзнай мэты ўсебаковага будаўніцтва сярэднезаможнага грамадства і дасягненне істотнага прагрэсу ва ўсебаковым паглыбленні рэформ, падкрэсліў Лі Кэцян. У гэтай сувязі ён заклікаў да распрацоўкі шэрагу буйных праектаў, якія даюць магутны стымул развіццю эканомікі і ўрэгуляванню структуры, шэрагу буйных праектаў, якія маюць важную ролю для прасоўвання сацыяльнага будаўніцтва, аховы навакольнага асяроддзя і паляпшэння жыцця народа. - Р -


















