Лі Кэцян падкрэсліў значэнне ўрбанізацыі для эканомікі
  2014-09-17 10:10:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян выступіў з заявай аб важнасці ўрбанізацыі новага тыпу для эканомікі. Падобныя ўказанні прагучалі на тэматычнай нарадзе.

Для падтрымання тэмпаў росту эканомікі Кітая на ўзроўні ад сярэдняга да высокага і павышэння эканомікі ў цэлым да сярэдняга або высокага ўзроўню КНР неабходна рэалізоўваць праграму ўрбанізацыі новага тыпу.

Дзяржсавет КНР у сакавіку бягучага года апублікаваў план урбанізацыі новага тыпу на 2014-2020 гады ў мэтах вывядзення працэсу ўрбанізацыі на больш гуманны і экалагічны шлях развіцця.

Урбанізацыя новага тыпу дасць магчымасць не толькі скарачаць разрыў паміж сельскімі і гарадскімі раёнамі, але і пашыраць спажыванне, стымуляваць інвестыцыі, спрыяць развіццю новых галін і задзейнічаць у поўнай меры патэнцыял попыту ўнутры Кітая, падкрэсліў Лі Кэцян. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040