У кантынентальнай частцы Кітая, на Тайване, у Сянгане і Аамэне адзначаць 2565-ю гадавіну нараджэння Канфуцыя
  2014-09-25 10:36:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін наведаў мерапрыемства з нагоды 2565-й гадавіны з дня нараджэння Канфуцыя.

Горад Цюйфу ў правінцыі Шаньдун, дзе нарадзіўся Канфуцый, актыўна рыхтуецца сустрэць гэты важны дзень. У галоўным зале Храма Канфуцыя даўно ўсталяваны памосты, прызначаныя для правядзення цырымоніі памінання Канфуцыя, якая адбудзецца 28 верасня. У многіх месцах у кантынентальнай частцы Кітая таксама адбудуцца цырымоніі памінання Канфуцыя.

Размешчаныя ва ўсіх раёнах Тайваня звыш 40 храмаў Канфуцыя даўно падрыхтаваліся да маючай адбыцца старажытнай цырымоніі. Абрад у Храме Канфуцыя ў Тайбэі правядзе нашчадак Канфуцыя ў 79 пакаленні Кун Чуйчан.

Першы на Тайване Храм Канфуцыя ў горадзе Тайнань пабудаваны ў 1666 годзе, цырымоніі памінання ў ім у адпаведнасці са старажытнымі настаўленнямі праводзяцца двойчы ў год – вясной і восенню. 27 верасня ў гэтым храме пачнецца "Культурны фестываль Храма Канфуцыя", у рамках якога пройдуць выставы, лекцыі, музычныя канцэрты і інш.

Святочныя мерапрыемствы пройдуць таксама ў Сянгане і Аамэне. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040