Канцылярыя па справах Тайваня пры Дзяржсавеце КНР назвала абарону суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці агульным абавязкам суайчыннікаў па абодвух берагах Тайваньскага праліва
  2014-09-25 10:37:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Астравы Паўднёва-Кітайскага мора і прылеглая да іх марская акваторыя з'яўляюцца неад'емнай часткай кітайскай тэрыторыі. Абарона кітайскага суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і інтарэсаў усёй кітайскай нацыі - гэта агульныя абавязкі суайчыннікаў па абодвух берагах Тайваньскага праліва, заявіў афіцыйны прадстаўнік Канцылярыі па справах Тайваня пры Дзяржсавеце КНР Ма Сяагуан.

Такім чынам ён на чарговай прэс-канферэнцыі пракаментаваў па просьбе журналістаў інфармацыю аб тым, што былы дырэктар Амерыканскага інстытута на Тайвані Уільям Стэнтан / William Stanton / на днях прапанаваў Тайваню адмовіцца ад падтрымкі "лініі дзевяці пункціраў" у Паўднёва-Кітайскім моры.

"Лінія дзевяці пункціраў" пазначае дэмаркацыйную лінію, якая выкарыстоўваецца кантынентальнай часткай Кітая і Тайванем для абазначэння іх тэрыторыі ў Паўднёва-Кітайскім моры. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040