Б. Абама прызнаў, што ЗША недаацанілі моц "Ісламскай дзяржавы"
  2014-09-29 15:41:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Барак Абама ў інтэрв'ю СМІ прызнаў, што амерыканская разведслужба недаацаніла моц экстрэмісцкай групоўкі "Ісламская дзяржава" і адначасова пераацаніла магчымасці іракскіх вайскоўцаў у барацьбе з баевікамі.

У сваім інтэрв'ю тэлепраграме "60 хвілін" на тэлеканале Сі-Бі-Эс кіраўнік Белага дома ў поўнай меры пагадзіўся з ацэнкай, зробленай дырэктарам нацыянальнай разведкі Джэймсам Клэперам, адзначыўшы, што "гэта абсалютная праўда".

Прэзідэнт ЗША таксама звярнуў увагу, што падчас хаосу грамадзянскай вайны ў Сірыі ісламісты аднавілі свае сілы. Паводле яго слоў, ЗША і саюзнікі наносяць авіяўдары па аб'ектах згаданай групоўкі на тэрыторыі Ірака і Сірыі для таго, каб адкінуць баевікоў, скараціць прастору для іх дзейнасці, разбурыць іх цэнтры камандавання і кантролю, адрэзаць іх ад крыніц сродкаў і стрымаць прыток замежных баевікоў у дзве вышэйзгаданыя краіны.

Б. Абама падкрэсліў неабходнасць урэгулявання сутыкненняў у Іраку і Сірыі палітычным шляхам.

Нагадаем, што з чэрвеня бягучага года паўстанцкія ўзброеныя фармаванні на чале з "Ісламскай дзяржавай" занялі шырокія тэрыторыі на поўначы і захадзе Ірака. 8 жніўня амерыканскія ВПС пачалі наносіць авіяўдары па аб'ектах "Ісламскай дзяржавы" ў Іраку і 22 верасня ўвечары пашырылі зону іх нанясення да Сірыі. Па словах прэзідэнта ЗША, Вашынгтон імкнецца да "паслаблення і канчатковага знішчэння" гэтай тэрарыстычнай арганізацыі з дапамогай нанясення сістэматычных авіяўдараў і стварэння шырокага міжнароднага саюза. Аднак ён неаднаразова падкрэсліваў, што амерыканскія вайскоўцы не будуць прымаць удзел у наземных аперацыях. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040