Кітайскі банк "Міньшэн" і амерыканская аўтамабільная кампанія Tesla Motors будуць супрацоўнічаць па праекце будаўніцтва па меншай меры 400 станцый падзарадкі аўтамабіляў у 20 гарадах Кітая. Пра гэта стала вядома сёння.
Станцыі падзарадкі аўтамабіляў будуць размяшчацца ля будынкаў філіялаў акцыянернага камерцыйнага банка, гаворыцца ў пагадненні.
Паводле слоў прадстаўнікоў банка, здзелка "дапаможа падтрымаць развіццё фінансавых паслуг, якія прадстаўляюцца мясцоваму насельніцтву, і прабіцца на верхні эшалон рынку". Tesla Motors таксама выйграе ад пашырэння сваёй прысутнасці ў Кітаі – найбуйнейшым аўтамабільным рынку свету.
Tesla Motors у жніўні таксама падпісала пагадненне з кітайскім аператарам сувязі China Unicom на будаўніцтва звыш 400 станцый падзарадкі аўтамабіляў у 120 гарадах Кітая. - Р -