Прынята "дарожная карта" рэалізацыі ДПП у інфраструктуры на прасторы АЦЭС
  2014-10-23 16:01:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністры фінансаў АЦЭС завяршылі сустрэчу ў Пекіне прыняццем сумеснай заявы і яшчэ аднаго дакумента – "Дарожнай карты рэалізацыі дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў інфраструктуры на прасторы АЦЭС". Адабрэнне "дарожнай карты" ўспрымаецца як рэальны крок да пераадолення фінансавых праблем у рэгіёне.

Самая гарачая дыскусія была аб фінансаванні інфраструктуры, адзначыў кіраўнік кітайскага Мінфіна Лоу Цзівэй па выніках сустрэчы. І ў цэнтры ўвагі дыскусіі, паводле яго слоў, апынулася мадэль PPP (Public-Private Partnership), ці дзяржаўна-прыватнае партнёрства (ДПП).

Падчас міністэрскай сустрэчы кітайскі бок абвясціў аб стварэнні на дзяржаўным узроўні цэнтра ДПП, а таксама аб рашэнні вылучыць 5 млн. долараў з Кітайскага фонду садзейнічання скарачэнню беднасці, які дзейнічае пры Азіяцкім банку развіцця, на падтрымку пачатковых эканомік АЦЭС у фарміраванні неабходнага патэнцыялу і фінансаванні адпаведных праектаў.

Удзельнікі сустрэчы выказалі зацікаўленасць ў з'яўленні новых цэнтраў ДПП у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Таксама яны заклікалі міжнародныя арганізацыі і далей падтрымліваць заснаваныя на гэтай мадэлі інфраструктурныя праекты, забяспечваючы АЦР доўгатэрміновае фінансаванне. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040