Афіцыйны Пекін апублікаваў камюніке 4-га пленума ЦК КПК 18-га склікання
  2014-10-23 20:53:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

20-23 кастрычніка ў Пекіне праходзіў 4-ы пленум Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая 18-га склікання, па выніках якога было прынята камюніке.

На пленуме прысутнічалі 199 членаў і 164 кандыдаты ў члены ЦК КПК. Права дарадчага голасу мелі члены Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны і прадстаўнікі кампетэнтных структур.

Пленум прайшоў пад старшынствам Палітбюро ЦК КПК. Быў заслуханы і абмеркаваны справаздачны даклад, з якім па даручэнні Палітбюро ЦК КПК выступіў Сі Цзіньпін, таксама разгледжана і прынята "Пастанова ЦК КПК аб некаторых пытаннях усебаковага прасоўвання практыкі кіравання дзяржавай на аснове вяршэнства закона". Сі Цзіньпін даў тлумачэнні да праекта гэтага дакумента. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040