Кітай, які пастаянна развіваецца, унясе больш важкі ўклад у развіццё Азіі - Сі Цзіньпін
  2014-10-30 10:53:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у сераду ў Пекіне ў Доме народных сходаў сустрэўся з удзельнікамі працоўнага пасяджэння Савета Бааоскага азіяцкага форуму / БАФ /.

Павіншаваўшы з паспяховым правядзеннем паседжання, кіраўнік кітайскай дзяржавы выказаў спадзяванне на тое, што БАФ зможа ўнесці пазітыўны ўклад ва ўмацаванне абменаў і супрацоўніцтва паміж Кітаем і замежнымі краінамі, у забеспячэнне развіцця і росквіту ў Азіі.

"Кітайскі ўрад надае павышаную ўвагу ролі БАФ і па-ранейшаму падтрымлівае развіццё форуму", -- сказаў Сі Цзіньпін.

Як ён адзначыў, Кітай прыкладае намаганні да трансфармацыі мадэлі эканамічнага развіцця, перабудовы эканамічнай структуры і мадэрнізацыі вытворчасці ў мэтах ажыццяўлення ўстойлівага і здаровага развіцця нацыянальнай эканомікі. У цяперашні час Кітай актыўна працуе над усебаковым паглыбленнем рэформаў, пашырэннем адкрытасці знешняму свету, ажыццяўленнем кіравання дзяржавай на аснове закона, фарсіраваннем будаўніцтва Камуністычнай партыі Кітая ў якасці кіруючай партыі і выкананнем мэтаў двух стогадовых юбілеяў.

Лёсы Кітая і Азіі цесна звязаны адно з адным. Азіяцкія краіны павінны сумеснымі намаганнямі рухацца наперад, праводзіць узаемавыгаднае ўзаемадзеянне, прытрымлівацца прынцыпаў талерантнасці і адкрытасці ў мэтах забеспячэння агульнага развіцця і росквіту. Кітай нязменна ідзе па шляху мірнага развіцця, на аснове дыпламатычных прынцыпаў "добразычлівасці, сумленнасці, узаемавыгады і талерантнасці" развівае адносіны з сумежнымі краінамі, праводзіць адкрытую палітыку рэгіяналізму. Несумненна, Кітай, які пастаянна развіваецца, унясе больш важкі ўклад у развіццё Азіі, заявіў старшыня КНР.

"Я вылучыў ініцыятывы па будаўніцтву Эканамічнага пояса шаўковага шляху і Марскога Шаўковага шляху 21-га стагоддзя ў мэтах прасоўваць рэгіянальную эканамічную інтэграцыю", -- дадаў Сі Цзіньпін.

Старшыня Савета БАФ Ясуа Фукуда запрасіў Сі Цзіньпіна на штогадовую нараду БАФ у будучым годзе, гэта запрашэнне было прынята кіраўніком Кітая з радасцю. -0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040