Беларусь не дапусціць уезду ў краіну ўдзельнікаў баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны
  2014-10-31 15:32:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Беларусь не дапусціць уезду ў краіну ўдзельнікаў баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны. Пра гэта ў чацвер паведаміў старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі / КДБ / Беларусі Валерый Вакульчык, выступаючы ў Мінску на міжнароднай канферэнцыі па барацьбе з тэрарызмам.

У Беларусь прыехалі прадстаўнікі спецыялізаваных падраздзяленняў з Расіі, Еўропы, ЗША, Азіі і Афрыкі. Сілавікі не абышлі ўвагай сітуацыю ва Украіне і адзначылі ролю Беларусі ва ўрэгуляванні крызісу.

"Сярод украінскіх грамадзян, якія прыбылі ў Беларусь, няма людзей , што выклікаюць апасенні. Тыя, што выклікалі сумневы ці пра якіх мы ведалі адназначна, што яны датычныя да гэтай дзейнасці, сюды не прыехалі", - заявіў В. Вакульчык.

Найбольшую пагрозу, па дадзеных Антытэрарыстычнага цэнтра СНД, цяпер прадстаўляе дзейнасць ісламскай групоўкі ІДІЛ. Прычым не столькі магчымымі атакамі ў краінах Садружнасці, колькі вярбоўкай баевікоў. Таксама ўдзельнікі форуму абмяркоўваюць здольнасць спецслужбаў супрацьстаяць інфармацыйным тэхналогіям. - 0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040