Конкурс "Місіс свету" выйграла беларуска
  2014-11-21 16:12:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Беларуска Марына Аляксейчык стала пераможцай міжнароднага конкурсу прыгажосці "Місіс свету - 2014", фінал якога прайшоў у ЗША ў штаце Мэрылэнд. Пра гэта ў чацвер паведамілі мясцовыя СМІ.

Уладальніцы ганаровага тытула 31 год. Замуж яна выйшла 4 гады таму. Па сферы дзейнасці самая прыгожая жонка планеты - выканаўца і тэлевядучая. Другое месца дасталася канкурсантцы з ПАР, а трэцяе - прадстаўніцы Перу.

Конкурс доўжыўся 8 дзён. У ім прынялі ўдзел 35 замужніх прыгажунь. У 2015 годзе спаборніцтва пройдзе ў Пекіне. Па словах арганізатараў "Місіс свету", галоўная місія конкурсу - прапаганда сямейных каштоўнасцяў, ідэалаў міру, дабра і прыгажосці. -0-

1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040