27 лістапада ў горадзе Гуанчжоу (прав. Гуандун, Паўднёвы Кітай) афіцыйна адкрылася інтэрнэт-пляцоўка трансгранічнага электроннага гандлю, арыентаваная на краіны марскога Шаўковага шляху 21-га стагоддзя / МШП /.
Інтэрнэт-пляцоўка закліканая засяродзіць сілу ўрадаў і прадпрыемстваў, садзейнічаць гандлёвым, лагістычным, эканамічным, турыстычным і культурным сувязям паміж Кітаем і іншымі краінамі ўздоўж МШП, а таксама стымуляваць інавацыйнае развіццё знешняга гандлю Гуанчжоу.
Саюз інтэрнэт-бізнесу на МШП будзе мець свой вэб-сайт, дадатак для смартфонаў / APP / і WeChat ID.
У верасні 2013 горад Гуанчжоу быў прызначаны эксперыментальным пунктам для развіцця трансгранічнага электроннага гандлю. У студзені-кастрычніку гэтага года аб'ём анлайнавага экспарту горада склаў 480 млн. дол. ЗША / 1 дол. = 6,13 юаня /. Аб'ём бондавага імпарту, рэалізаванага па Інтэрнэце, склаў 180 млн. юаняў. Па гэтых паказчыках Гуанчжоу лідзіруе ў краіне. 0-