Кітай катэгарычна супраць продажу ЗША зброі Тайваню - МЗС КНР
  2014-12-09 13:39:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай катэгарычна супраць продажу ЗША зброі Тайваню і ўжо зрабіў сур'ёзную заўвагу Вашынгтону з гэтай нагоды. Пра гэта прадстаўнік МЗС КНР Хун Лэй заявіў у панядзелак на чарговай прэс-канферэнцыі.

На сустрэчы з журналістамі дыпламату было зададзена пытаннепра тое, што на днях сенат Кангрэсу ЗША разгледзеў і ўхваліў законапраект аб перадачы замежным краінам ваенных караблёў, згодна з якім прэзідэнт ЗША ўпаўнаважаны прадаваць Тайваню ракетныя фрэгаты класа "Олівер Х. Пэры".

Продаж ЗША зброі Тайваню парушае выразныя абяцанні, якія амерыканскі бок даў у трох кітайска-амерыканскіх камюніке, у прыватнасці ў Камюніке 17 жніўня (у дакуменце, апублікаваным 17 жніўня 1982 г, ЗША паабяцалі паэтапна і канчаткова вырашыць праблему продажу Тайваню зброі). Кітайскі бок катэгарычна супраць планаў ЗША прадаваць зброю Тайваню, бо гэта з'яўляецца ўмяшальніцтвам ва ўнутраныя справы краіны. КНР ужо зрабіла Вашынгтону сур'ёзную заўвагу, адзначыў Хун Лэй.

"Мы заклікаем амерыканскі бок не прымаць вышэйзгаданы законапраект, каб не пашкодзіць кітайска-амерыканскім адносінам", - сказаў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства Кітая. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040