МЗС КНР: Кітай заклікае ЗША ў пытаннях Паўднёва-Кітайскага мора захоўваць аб'ектыўнасць і справядлівасць
  2014-12-10 14:34:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай заклікае ЗША строга выконваць свае абяцанні і ў пытаннях Паўднёва-Кітайскага мора захоўваць аб'ектыўнасць і справядлівасць. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хун Лэй, каментуючы апублікаваны на днях Дзярждэпартаментам ЗША даклад аб пазіцыі Кітая ў пытанні Паўднёва-Кітайскага мора.

Хун Лэй адзначыў, што суверэнныя правы Кітая на Паўднёва-Кітайскае мора і іншыя правы КНР на гэтую акваторыю сыходзяць каранямі ў далёкае мінулае, і ў розныя гістарычныя эпохі захоўваліся кітайскім урадам. Кітай прытрымліваецца нязменнай пазіцыі, што спрэчкі па некаторых астравах архіпелага Наньша і пытанні размежавання сферы марскіх інтарэсаў у некаторых спрэчных раёнах Паўднёва-Кітайскага мора неабходна вырашаць шляхам непасрэдных перамоваў і дружалюбных кансультацый з павагай да гістарычных рэалій і міжнароднага права.

"Амерыканскі бок ігнаруе гістарычныя факты і прынцыпы міжнароднага права, чым парушае сваё абяцанне не падтрымліваць чыю-небудзь пазіцыю ў пытаннях Паўднёва-Кітайскага мора", - заявіў Хун Лэй. Ён заклікаў ЗША захоўваць аб'ектыўнасць і справядлівасць. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040