Лі Кэцян сустрэўся з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым
  2014-12-15 17:21:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян сустрэўся з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым.

Лі Кэцян перадаў Н. Назарбаеву шчырыя прывітанні і найлепшыя пажаданні ад старшыні КНР Сі Цзіньпіна. Лі Кэцян паведаміў, што канцэпцыі развіцця Кітая і Казахстана дапасуюцца, што ні дзень становяцца ўсё больш актуальнымі глыбіня, шырыня і важнасць супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Кітайскі бок мае намер узмацняць палітычны ўзаемадавер, пашыраць двухбаковы гандаль і інвестыцыі, паглыбляць супрацоўніцтва ў сферы энергарэсурсаў і іх глыбокай перапрацоўкі, рабіць больш цесным абмен на рэгіянальным узроўні і ў гуманітарнай сферы.

Лі Кэцян адзначыў неабходнасць паскарэння і ўсебаковага павышэння ўзроўню развіцця адносінаў паміж дзвюма краінамі. "Неабходна ствараць новыя кропкі росту, -- сказаў ён, -- задзейнічаць паспяховыя прыклады супрацоўніцтва. Кітайскі бок мае намер актыўна ўдзельнічаць у распрацаванай казахстанскім бокам для стымулявання эканомікі праграме "Светлы шлях", з выкарыстаннем кітайскіх пераваг, супрацоўнічаць у будаўніцтве металургічных прадпрыемстваў, электрастанцый, чыгунак і іншай інфраструктуры, сумесна супрацьстаяць разнастайным выклікам міжнароднай эканамічнай абстаноўкі, рэалізаваць узаемную выгаду і сумеснае развіццё",-- адзначыў прэм'ер Дзяржсавета КНР.

Лі Кэцян падкрэсліў, што кітайскі бок мае намер умацоўваць узаемадзеянне і супрацоўніцтва у міжнародных і рэгіянальных справах, садзейнічаць выхаду кітайска-казахстанскіх усебаковых стратэгічных партнёрскіх адносін на больш высокі ўзровень развіцця.

Н. Назарбаеў прывітаў першы візіт Лі Кэцяна ў Казахстан, павіншаваў КПК з паспяхова праведзеным нядаўна 4-м пленумам ЦК КПК 18-га склікання, выказаў задавальненне з нагоды поспехаў Кітая ў эканамічным развіцці, падзякаваў кітайскаму боку за прадастаўленне дапамогі ў індустрыялізацыйным будаўніцтве Казахстана. Н. Назарбаеў адзначыў, што паміж Казахстанам і Кітаем устанавіліся адносіны цеснай дружбы, бакі бесперапынна паглыбляюць супрацоўніцтва ва ўсіх сферах. Казахстанскі бок падтрымлівае вылучаную Кітаем ініцыятыву фарміравання "эканамічнага пояса ўздоўж Шаўковага шляху і новага марскога Шаўковага шляху" 21 стагоддзя, мае намер супрацоўнічаць з кітайскім бокам у сферы гандлю, эканомікі, транспартна-камунікацыйнай сеткі, глыбокай перапрацоўкі энерганосьбітаў, вітае актыўны ўдзел Кітая ў інфраструктурным будаўніцтве Казахстана. Ён выказаў спадзяванне, што бакі выкарыстаюць гэты візіт у якасці магчымасці для пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва ў новых сферах, аказання садзейнічання эканамічнаму развіццю Казахстана, напаўнення адносін дзвюх краін новым зместам. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040