Лі Кэцян прыбыў у М'янму для ўдзелу ў сустрэчах па супрацоўніцтве ва Усходняй Азіі
  2014-11-13 11:27:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян прыбыў у М'янму. У праграме кітайскага палітыка – удзел у 17-м пасяджэнні кіраўнікоў Кітай-АСЕАН, 17-м пасяджэнні кіраўнікоў АСЕАН-Кітай-Японія-РК і 9-м усходнеазіяцкім саміце.

Лі Кэцян выказаў спадзяванне, што ў рамках удзелу ў адзначаных мерапрыемствах адбудзецца абмен меркаваннямі па пытанні развіцця супрацоўніцтва паміж Кітаем і АСЕАН і паміж краінамі Усходняй Азіі ў цэлым.

Лі Кэцян таксама адзначыў, што Кітай і М'янма – добрыя суседзі, якіх звязваюць адносіны ўзаемнага даверу і ўзаемнай дапамогі, і выказаў спадзяванне, што бакі будуць прасоўваць выгаднае двухбаковае супрацоўніцтва ў рамках новага гістарычнага перыяду, каб вывесці на больш высокі ўзровень усебаковыя адносіны стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства паміж КНР і М'янмай. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040