Лі Кэцян і Д.Мядзведзеў наведалі форум і выставу "Адкрытыя інавацыі-2014" у Маскве
  2014-10-15 15:03:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян і прэм'ер-міністр Расіі Д.Мядзведзеў наведалі форум і выставу "Адкрытыя інавацыі-2014" у Маскве.

У калектыўнай экспазіцыі КНР на пляцоўцы выставы інавацыйнага развіцця прадстаўлены інавацыйныя прадукты і тэхналогіі Кітая ў галіне лакаматываў высакахуткасных чыгунак, атамнай энергіі, касманаўтыкі, вытворчасці топ-класа, інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій. Перад выставачным стэндам высакахуткасных лакаматываў Лі Кэцян запэўніў свайго расійскага калегу, што Кітай назапасіў багаты вопыт эксплуатацыі падобных высакахуткасных лакаматываў ў вельмі халодных рэгіёнах.

На выставе таксама адкрыта зона для абменаў па інавацыйным развіцці паміж маладымі прадпрымальнікамі. Лі Кэцян з захапленнем адзначыў энтузіязм маладых інаватараў і заклікаў іх умацаваць супрацоўніцтва для садзейнічання дзелавому ўзаемадзеянню паміж дзяржавамі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040