Лі Кэцян: Кітай бачыць вынікі рэформ
  2014-10-09 10:15:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Як на міжнародным, так і на нацыянальным узроўні захоўваецца ціск на эканоміку ў бок паніжэння, падкрэсліў Лі Кэцян у рамках працоўнага пасяджэння Дзяржсавета КНР.

"Мы павінны быць упэўнены ў фундаментальных фактарах доўгатэрміновага росту кітайскай эканомікі і ў поўнай меры ўлічваць існуючыя складанасці і выклікі", – адзначыў кіраўнік Дзяржсавета, дадаўшы, што Кітай працягне павялічваць занятасць, узровень даходаў, паляпшаць стан навакольнага асяроддзя і павышаць якасць і эфектыўнасць вытворчасці.

Лі Кэцян адзначыў шэсць напрамкаў палітыкі Дзяржсавета КНР, якія патрабуюць асаблівай увагі: меры па скарачэнні дзяржапарата і прадастаўленне большых паўнамоцтваў інстанцыям на месцах; рацыянальнае выкарыстанне вады і ахова навакольнага асяроддзя; павелічэнне спажывання; структурныя рэформы пры падтрымцы сельскай гаспадаркі, малых прадпрыемстваў і новых кампаній; фіскальная і грашовая палітыка; палітыка адкрытасці. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040