Б. Абама заявіў, што пакуль не мае намеру ўводзіць новыя санкцыі супраць Расіі
  2014-12-19 16:24:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Барак Абама ў чацвер падпісаў законапраект, які дае яму дадатковыя паўнамоцтвы па ўвядзенні санкцый супраць РФ, падкрэсліўшы, што Белы дом пакуль не мае намеру ўводзіць новыя санкцыі.

Нягледзячы на тое, што прэзідэнтам падпісаны прыняты на мінулым тыдні Кангрэсам "Акт аб падтрымцы свабоды Украіны", Вашынгтон пакуль "не мае намеру" уводзіць новыя санкцыі супраць Расіі. Пра гэта гаворыцца ў пісьмовай заяве, распаўсюджанай у той дзень кіраўніком амерыканскай адміністрацыі. Паводле яго слоў, падпісанне гэтага законапраекта не азначае змены санкцыйнай палітыкі Белага дома, якую ЗША "асцярожна" каардынавалі ў адпаведнасці з сітуацыяй ва Украіне сумесна з саюзнікамі і партнёрамі.

Б. Абама зноў заклікаў Расію спыніць "акупацыю і анэксію Крыму", падтрымку сепаратыстаў ва Усходняй Украіне, выканаць абавязацельствы, узятыя на сябе ў адпаведнасці з Мінскім пагадненнем, падпісаным у верасні гэтага года. Ён падкрэсліў, што Вашынгтон гатовы адклікаць санкцыі, калі Расія распачне "патрэбныя крокі".

Нядаўна Кангрэс ЗША прыняў "Акт аб падтрымцы свабоды Украіны". Паводле гэтага закона Вашынгтон можа ўвесці новыя санкцыі ў дачыненні да расійскіх карпарацый "Газпром" і "Расабаронэкспорт", вылучыць 350 млн. дол. на ваенную дапамогу Кіеву, а таксама даць Украіне, Малдове і Грузіі статус саюзнікаў па-за НАТА. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040