Знойдзены целы 6 загінуўшых з рэйса QZ8501 AirAsia – улады Інданэзіі
  2014-12-31 16:12:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Нацыянальнае пошукавае і выратавальнае агенцтва Інданэзіі сёння паведаміла аб тым, што ў акваторыі паблізу правінцыі Цэнтральны Калімантан знойдзены целы 6 загінуўшых з рэйса QZ8501 AirAsia.

Як заявіў адказны прадстаўнік ведамства Бамбанг Саэлістыа на прэс-канферэнцыі, целы загінуўшых выяўлены прыкладна ў 190 км ад Пангкаланбуна. У вадзе былі таксама знойдзены меркаваныя абломкі самалёта.

Б.Саэлістыа адзначыў, што глыбіня вады на месцы выяўлення аб'ектаў – ад 25 да 30 м. Наступным крокам інданэзійскіх уладаў стане адпраўленне групы спецыялістаў, уключаючы каманду вадалазаў.

Кіраўнік карпарацыі AirAsia ў Twitter прынёс свае спачуванні блізкім і родным загінуўшых, а таксама заявіў, што кампанія зробіць усё, што будзе магчыма .

Рэйс QZ8501 AirAsia вылецеў раніцай 28 снежня з інданэзійскага горада Сурабая ў Сінгапур. На борце самалёта знаходзіліся 162 чалавекі. - Р -

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040