Кітайскія авіякампаніі абвясцілі аб зніжэнні паліўнай надбаўкі да цаны на авіябілеты
  2015-01-05 13:46:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сувязі з падзеннем коштаў на гаручае кітайскія авіякампаніі ў нядзелю абвясцілі аб намеры знізіць паліўную надбаўку да цаны на авіябілеты для ўнутраных рэйсаў.

Галоўныя авіякампаніі Кітая, у тым ліку Шаньдунская і Сямэньская, паведамілі, што з 5 студзеня гэтага года паліўная надбаўка для ўнутраных маршрутаў адлегласцю да 800 км знізіцца з 30 да 10 юаняў /1,63 дол. ЗША/. Для маршрутаў адлегласцю больш за 800 км збор з цяперашніх 60 юаняў знізіцца да 30 юаняў.

Гэта ўжо пятае зніжэнне тарыфаў на паліўную надбаўку ў грамадзянскай авіяцыі Кітая з верасня 2014 года. Цяперашні ўзровень тарыфаў - самы нізкі за апошнія 5 гадоў.

Дзякуючы падзенню коштаў на сырую нафту, з ліпеня 2014 Кітай дзесяць разоў паніжаў цэны на бензін і дызельнае паліва. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040