Кітай у чарговы раз павышае падатак на спажыванне нафтапрадуктаў
  2015-01-13 14:27:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кітаі з 13 студзеня павышаецца падатак на спажыванне нафтапрадуктаў. Пра гэта гаворыцца ў сумесным паведамленні Міністэрства фінансаў і Галоўнага дзяржаўнага падатковага ўпраўлення КНР.

Падатак на спажыванне бензіну, сырой нафты, змазачных матэрыялаў павысіцца з 1,4 юаня да 1,52 юаня за літр. У той час як падатак на спажыванне дызельнага паліва, авіяцыйнай газы павялічыцца з 1,1 юаня да 1,2 юаня за літр.

Нагадаем, што гэта ўжо трэцяе павышэнне падатку на спажыванне нафтапрадуктаў у краіне за апошні час. Папярэднія карэкціроўкі праводзіліся 29 лістапада і 13 снежня 2014 года.

Акрамя таго, Дзяржаўны камітэт па справах развіцця і рэформаў КНР у панядзелак паведаміў, што цэны на бензін знізяцца на 180 юаняў за тону, кошт дызельнага паліва таксама стане ніжэй - на 230 юаняў за тону.

Такім чынам, рознічны кошт бензіну маркі "90" і дызельнага паліва маркі "0" адпаведна знізіцца на 0,13 і 0,2 юаня за літр. Дарэчы, гэта ўжо дванаццатае зніжэнне коштаў на бензін і дызельнае паліва.

Кітай упершыню ўвёў падатак на спажыванне шэрагу відаў энергарэсурсаў і шкодных для экалогіі тавараў у 1994 годзе ў мэтах абароны навакольнага асяроддзя і папулярызацыі менш энергазатратнай мадэлі развіцця. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040