Удзельнікам новага раўнда перамоў па ядзернай праблеме Ірана ўдалося пашырыць кансенсус
  2015-01-19 16:33:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У нядзелю ў Жэневе прайшоў новы раўнд перамоваў "шасцёркі" міжнародных пасрэднікаў / ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, РФ, КНР і ФРГ / і Ірана па заключэнні пагаднення па ядзернай праблеме Тэгерана.

У перамовах прынялі ўдзел намеснік генеральнага сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў / ЕСЗД / Хельга Шмід, намеснік міністра замежных спраў Ірана Абас Арагчы, намеснік дзяржсакратара ЗША Уэндзі Шэрман, намеснік міністра замежных спраў РФ Сяргей Рабкоў і генеральныя дырэктары МЗС па палітычных пытаннях Вялікабрытаніі, Францыі і ФРГ , а таксама начальнік дэпартамента па кантролі над узбраеннямі МЗС КНР Ван Цунь.

Як адзначыў кітайскі прадстаўнік, адпаведным бакам удалося пашырыць кансенсус дзякуючы напружаным, прагматычным і глыбокім перамовам. Падчас дыялогу кітайскі бок і "шасцёрка", а таксама іншыя дэлегацыі актывізавалі ўзгадненне ў двухбаковым і шматбаковым фармаце з тым, каб прасунуць перамоўны працэс.

Кітайскі бок заклікае скарыстацца гістарычным шанцам, прытрымлівацца дасягнутага кансенсусу, а таксама прынцыпу паэтапнасці, каб як мага хутчэй дасягнуць усебаковага і ўзаемавыгаднага пагаднення.

Бакі дамовіліся правесці наступны раўнд перамоваў у першай дэкадзе лютага. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040