Народная казахская медыцына і казахскія нацыянальныя конна-спартыўныя гульні ў акрузе Алтай Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна афіцыйна ўключаны ў прадстаўнічы спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны дзяржаўнай катэгорыі.
Старажытная народная казахская медыцына бярэ свае вытокі ў практычным вопыце многіх пакаленняў. Народны лекар Атэбойдак Тлеукабыл-улы ў ХV стагоддзі напісаў кнігу, дзе паспрабаваў абагульніць і сістэматызаваць назапашаныя веды аб народнай медыцыне.
Урач Алтайскай бальніцы казахскай медыцыны паведаміў, што казахскае лекаванне ўключае ў сябе не толькі звычайную медыкаментозную тэрапію, але і такія своеасаблівыя метады лячэння, як дыетатэрапія і светлатэрапія. Бальніца паспрабуе працягнуць і развіць традыцыі казахскай народнай медыцыны і выкарыстоўваць іх у спалучэнні з сучаснымі медыцынскімі тэхналогіямі. - Р -