Пекінскі камітэт НПКСК прапануе ў гадзіны пік увесці вагоны метро для жанчын
  2015-01-27 17:12:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сталічнае транспартнае ведамства павінна разгледзець магчымасць увядзення ў гадзіны пік спецыяльных вагонаў метро для жанчын. З такой прапановай выступілі члены Пекінскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая / НПКСК / на штогадовай сесіі, якая завяршылася ў панядзелак.

"Гэта дазволіць слабаму полу адчуваць сябе больш паважанымі і абароненымі", - мяркуе член ПК НПКСК Сяа Мінчжэн, разглядаючы падобнае новаўвядзенне як эфектыўны спосаб для барацьбы з сэксуальнымі дамаганнямі.

Кіраўнік Пекінскага транспартнага камітэта Чжоу Чжэн'юй лічыць, што ўвядзенне спецыяльных вагонаў метро для жанчын можа стаць тэндэнцыяй развіцця грамадскага транспарту, аднак такога плану ў гарадскіх уладаў пакуль няма.

Паводле інфармацыі, за 2013 г пекінская падземка перавезла ў агульнай колькасці 3,2 млрд. пасажыраў - у шэсць разоў больш, чым у 2003 годзе. -0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040