Агенцтва "Расія сёння" актыўна пашырае супрацоўніцтва з кітайскімі СМІ
  2015-01-28 16:34:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва "Расія сёння" пасля свайго стварэння ў 2013 годзе актыўна паглыбляе абмены і супрацоўніцтва з кітайскімі СМІ.

Генеральны дырэктар агенцтва "Расія сёння" Дзмітрый Кісялёў у аўторак правёў сустрэчу з дырэктарам найбуйнейшага ў Кітаі інфармагенцтва Сіньхуа Цай Мінчжаа, які толькі месяц таму быў прызначаны на гэтую пасаду. На сустрэчы бакі абмяняліся думкамі па пашырэнні супрацоўніцтва і падпісалі пагадненне аб абмене інфармацыяй.

Д. Кісялёў выказаў гатоўнасць супрацоўнічаць з Сіньхуа ў развіцці створанай у канцы мінулага года інфармацыйнай стужкі на кітайскай мове брэнда "Спадарожнік", які належыць агенцтву "Расія Сёння".

У той жа дзень Д. Кісялёў наведаў штаб-кватэру Міжнароднага радыё Кітая. Бакі абмеркавалі пытанні па супрацоўніцтве ў стварэнні механізму кантактаў і каардынацыі паміж СМІ Кітая і Расіі, сумеснай распрацоўцы інфармацыйнай праграмы з нагоды 70-годдзя перамогі ў Другой сусветнай вайне.

Нагадаем, што ў кастрычніку 2014 года падчас візіту прэм'ера Дзяржсавета КНР Лі Кэцяна ў Расію агенцтва "Расія сёння", Міжнароднае радыё Кітая і інтэрнэт-сайт газеты "Жэньмінь жыбаа" "Жэньміньван" падпісалі дамову аб супрацоўніцтве.

"Расія сёння" таксама жадае прыняць удзел у супрацоўніцтве ў больш маштабнай інфармацыйнай сферы. Так, "Расія сёння" нядаўна стала членам прэзідыума Сусветнага медыя-саміту, які быў створаны ў 2009 годзе пад эгідай "Сіньхуа". Сузаснавальнікамі разам з Сіньхуа сталі "Ньюс Карпарэйшн", АП, Рэйтэр, ТАСС, Кіёта Цусін, Бі-Бі-Сі, "Тэрнер Брадкастынг Сістэм" і Гугл.

"Расія сёння" мае намер паглыбляць супрацоўніцтва з кітайскімі СМІ і СМІ эканомік, якія развіваюцца, у межах Сусветнага медыя-саміту. У прыватнасці, "Расія сёння" і кітайскія СМІ выступаюць за правядзенне асобнага медыя-саміту СМІ краін-членаў БРІКС, лічачы стварэнне такога механізму супрацоўніцтва своечасовым у цяперашніх умовах.

Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва "Расія сёння" было створана ў снежні 2013 года ўказам прэзідэнта РФ на базе "РІА Навіны" і радыёкампаніі "Голас Расіі". У канцы 2014 года "Расія сёння" запусціла мультымедыйную групу "Спадарожнік", якая аб'ядноўвае некалькі дзесяткаў іншамоўных сайтаў у розных тэрытарыяльна-моўных даменных зонах і выкарыстоўвае магутнасць "Голаса Расіі" і рэсурсы тэлеканала "Russia Today". 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040