Афіцыйны прадстаўнік АС высока ацаніў дапамогу Кітая ў барацьбе Афрыкі супраць віруса Эбола
  2015-01-29 14:12:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Намеснік старшыні Камісіі Афрыканскага саюза / АС / Эрастус Мвенча заявіў, што Кітай адыграў важную ролю ў аказанні афрыканскім краінам дапамогі ў барацьбе супраць эпідэміі віруса Эбола.

"Я вельмі крануты дапамогай Кітая краінам Афрыкі. Кітай не толькі неадкладна адправіў у закранутыя эпідэміяй краіны гуманітарную дапамогу ў выглядзе матэрыяльных сродкаў, медыкаментаў і абсталявання, але і накіраваў на дапамогу афрыканскім краінам вялікую групу спецыялістаў у галіне ўрачэбнай справы", - адзначыў Э. Мвенча.

Афіцыйны прадстаўнік АС таксама адзначыў, што паступова ўсталёўваецца кантроль над сітуацыяй з эпідэміяй віруса Эбола ў Заходняй Афрыцы, аднак яшчэ заўчасна казаць аб яе заканчэнні. Па ацэнцы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, эпідэмія па стане на 21 студзеня забрала жыцці 8642 чалавек, звыш 20 тысяч чалавек былі заражаныя вірусам. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040