Кітай працягвае дапамагаць Сьера-Леонэ змагацца з эпідэміяй віруса Эбола
  2014-12-22 14:14:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Другая група кітайскіх медыцынскіх інструктараў прыбыла раніцай 21 снежня па мясцовым часе ў Сьера-Леонэ для аказання гэтай краіне дапамогі ў барацьбе з гемарагічнай ліхаманкай Эбола. Разам з першай групай яны правядуць курсы падрыхтоўкі па грамадскай санітарыі для больш за 4 тыс. мясцовых медыцынскіх работнікаў і камунальных служачых.

Другая група кітайскіх інструктараў складаецца з 14 спецыялістаў па прафілактыцы інфекцыйных захворванняў, эпідэміялогіі, клінічнай медыцыне і іншых галінах, гэтыя спецыялісты маюць багаты вопыт.

Паводле паведамленняў, пасля таго, як у пачатку лістапада першая група кітайскіх інструктараў прыступіла да працы, яна ўжо навучыла 2374 мясцовых медыцынскіх работнікаў і камунальных служачых, падрыхтоўкай ахоплены ўсе гарадскія раёны сталіцы Сьера-Леонэ, дзе эпідэміялагічная сітуацыя з'яўляецца найбольш сур'ёзнай.

Акрамя Сьера-Леонэ, Кітай таксама накіраваў спецыялістаў па кантролі захворванняў у Ліберыю, Гвінею, Малі, Гану, Бенін, Тога, Сенегал, Гвінею-Бісау і іншыя афрыканскія краіны для падрыхтоўкі мясцовых спецыялістаў для барацьбы з эпідэміяй Эболы. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040