Кітай прадаставіў Гвінейскаму ўраду харчовую дапамогу
  2014-12-19 13:41:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле звестак з Канакры, кітайскае пасольства ў Гвінеі ў сераду перадало Гвінейскаму ўраду харчовую дапамогу коштам у 2 млн. долараў ЗША, з тым, каб дапамагчы гэтай краіне ў барацьбе з эпідэміяй Эбола.

Кітайскі пасол Бянь Цзяньцян на цырымоніі перадачы гэтых грузаў заявіў, што распаўсюджванне эпідэміі Эбола, якая ўспыхнула ў пачатку гэтага года, стварыла сур'ёзную пагрозу жыццю і здароўю гвінейскага народа, прычыніла велізарную шкоду эканамічнаму і сацыяльнаму развіццю краіны. Гэтыя гуманітарныя грузы накіраваны на аказанне дапамогі гвінейцам, якія пакутуюць ад эпідэміі, у пераадоленні іх цяжкасцяў.

Як стала вядома, дапамога была аказана ў рамках першага супрацоўніцтва паміж Кітаем і Сусветнай харчовай праграмай / СХП / у барацьбе з Эболай у Гвінеі. Грузы коштам у 2 млн. долараў у самы кароткі перыяд часу будуць дастаўлены ў заражаныя раёны Гвінеі.

"Мы ўхваляем адказны падыход і прафесійны высокаэфектыўны метад працы СХП і спадзяемся на тое, што нам прадставіцца яшчэ магчымасць супрацоўнічаць з гэтай праграмай, і мы ўнясём яшчэ большы ўклад у барацьбу з Эболай", - адзначыў ён.

Прадстаўнік СХП Элізабэт Фаурэ заявіла на цырымоніі перадачы гуманітарных грузаў, што з красавіка гэтага года арганизацыя ўжо прадаставіла Гвінеі харчовую дапамогу вагай у дзесяць тысяч тон. Паводле яе слоў, дадзеная кітайская дапамога прадэманстравала сяброўства паміж Кітаем і Гвінеяй і стала канкрэтным узаемадзеяннем паміж КНР і СХП. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040