Па інфармацыі з Манровіі, з вечара 5 снежня па поўдзень 6 снежня змешчаная для аказання дапамогі ў Ліберыі брыгада медыкаў НВАК прыняла на лячэнне 3 пацыенты з падазрэннем на інфіцыраванне Эболай. Гэта -- афіцыйны пачатак прыёму пацыентаў з падазрэннем на ліхаманку Эбола створаным кітайскім бокам лячэбна-дыягнастычным цэнтрам па аказанні дапамогі Ліберыі ў барацьбе з вірусам.
Начальнік блока для пацыентаў, якія знаходзяцца пад наглядам, Жэнь Сяабаа распавёў, што з 3 пацыентаў з падазрэннем на Эболу адзін малады мужчына мае выразную гісторыю кантактаў з інфіцыраванымі вірусам. 3 дні таму адзін з яго супрацоўнікаў памёр ад Эболы. У гэтага мужчыны зараз назіраюцца гарачка, галаўны боль, млоснасць, дыярэя, скурны сып.
У цяперашні час лячэбна-дыягнастычны цэнтр, у адпаведнасці з клінічнымі сімптомамі 3 пацыентаў і лячэбнымі планамі для пацыентаў, якія знаходзяцца пад наглядам, прызначыў ім адпаведныя працэдуры і лячэнне. Лячэбна-дыягнастычны цэнтр ўзяў у 3 пацыентаў узоры крыві і даставіў у мясцовыя органы для правядзення аналізу, каб усталяваць, ці інфіцыраваны пацыенты вірусам Эбола.