Лідары эканомік-удзельніц форуму АЦЭС пацвердзілі гатоўнасць разам супрацьстаяць эпідэміі ліхаманкі Эбола. Пра гэта заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін.
Сумесныя намаганні, адзначыў ён, будуць накіраваны на дапамогу афрыканскім краінам у нарошчванні магчымасцяў эфектыўнай барацьбы з эпідэміяй Эболы.
Эканомікі АЦЭС падтрымліваюць вядучую ролю ААН у аказанні дапамогі Афрыцы ў барацьбе з успышкай гэтай хваробы, сказаў Сі Цзіньпін на прэс-канферэнцыі па выніках 22-га саміту АЦЭС у Пекіне. - Р -