Сусветны банк у чацвер абвясціў, што ён зноў дадаткова выдзеліць 100 млн. долараў, якія пойдуць на павелічэнне колькасці медработнікаў для дапамогі тром заходнеафрыканскім краінам у барацьбе з эпідэміяй Эбола. Да цяперашняга моманту фінансавая дапамога Сусветнага банка ў барацьбе з Эболай дасягнула 500 млн. долараў.
Сусветны банк у сваёй заяве паведаміў, што выдзеленыя 100 млн. дол. будуць выкарыстаныя для будаўніцтва каардынацыйнага цэнтра, узгаднення супрацоўніцтва паміж ААН, Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя / СААЗ / і трыма найбольш пацярпелымі ад эпідэміі заходнеафрыканскімі краінамі, а таксама для дапамогі ў наборы і навучанні медперсаналу.
Паводле раней апублікаванаага даклада Сусветнага банка, калі вірус Эбола ў Гвінеі, Ліберыі і Сьера-Леонэ на будзе ўзяты пад кантроль, і больш за тое распаўсюдзіцца ў суседнія краіны, то да канца наступнага года эканамічны ўрон у заходнеафрыканскім рэгіёне складзе 32,6 млрд. долараў.
У дакладзе па праблеме эпідэміі Эбола, апублікаваным СААЗ 25 кастрычніка, гаворыцца, што ў Гвінеі, Ліберыі, Сьера-Леонэ, ЗША, Іспаніі, Малі, а таксама ў Нігерыі і Сенегале, дзе эпідэмія ўжо скончылася, у агульнай колькасці зарэгістравана 10141 пацверджаных выпадкаў заражэння вірусам, выпадкаў з падазрэннем на заражэнне і выпадкаў магчымага заражэння, з іх ужо памерлі 4922 чалавекі. --0--