Афіцыйны прадстаўнік міністэрства камерцыі КНР Сунь Цзівэнь паведаміў, што прадстаўленая Кітаем 4-я партыя экстранай дапамогі афрыканскім краінам для барацьбы з вірусам Эбола тычыцца 6 накірункаў.
У шэраг гэтых шасці сфер уваходзяць наступныя: накіраванне ў Ліберыю, Сьера-Леонэ і Гвінею груп спецыялістаў і дарадцаў па грамадскай ахове здароўя для аказання дапамогі і ўдзелу ў прафілактыцы эпідэміі на месцах. У той жа час туды будуць накіраваны дадатковыя супрацоўнікі сферы грамадскай аховы здароўя для аказання дапамогі ў падрыхтоўцы мясцовых медыцынскіх работнікаў; працягнецца прадастаўленне бальнічных ложкаў, аўтамабіляў хуткай дапамогі, індывідуальных прафілактычных сродкаў, печаў для спальвання / заражаных прадметаў / і іншых экстранных грузаў. Упор будзе зроблены на аказанні дапамогі ў павышэнні патэнцыялу прыёму і лячэння пацыентаў, транспартнага патэнцыялу, а таксама на ўзмацненні дэзінфекцыі і ўтылізацыі медыцынскіх адходаў. Лібэрыі будзе аказана дапамога ў будаўніцтве медыцынскага цэнтра на 100 ложкаў, туды будуць накіраваныя 160 медыцынскіх работнікаў; у шматбаковы траставы фонд ААН па барацьбе з эпідэміяй Эболы будуць ахвяраваныя 6 млн. долараў ЗША; будзе запушчана доўгатэрміновая праграма супрацоўніцтва Кітая і Афрыкі ў сферы грамадскай аховы здароўя, у 2015 годзе ў трох ахопленых эпідэміяй краінах, АС, ЭКАВАС, іншых афрыканскіх краінах і рэгіянальных арганізацыях будуць праведзены 12 курсаў па грамадскай ахове здароўя і прафілактыцы эпідэмій, будуць праведзены сумесныя кітайска-афрыканскія даследаванні па прафілактыцы інфекцыйных захворванняў, будзе актыўна даследавацца магчымасць адпраўкі спецыялістаў для ўдзелу ў будаўніцтве АС "Афрыканскага цэнтра прафілактыкі захворванняў"; будзе ўмацоўвацца міжнароднае супрацоўніцтва, будзе ажыццяўляцца ўдзел у рэгулярных пасяджэннях ключавых груп місіі ААН па глабальнай барацьбе з эпідэміяй Эболы, на пасады высокага ўзроўню ў гэтай місіі будуць накіраваныя кітайскія спецыялісты. --0--