Выпадкаў заражэння ліхаманкай Эбола ў Кітаі не выяўлена
  2014-10-21 11:01:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Упраўленне аховы здароўя горада Нінбо прав. Чжэцзян / Усходні Кітай / раніцай 20 кастрычніка аб'явіла, што мужчына з Нігерыі, які з 16-га чысла знаходзіўся ў шпіталі пад наглядам лекараў па прычыне павышэння ў яго тэмпературы, быў вызвалены з-пад карантыну. На гэты час у Кітаі выпадкаў заражэння ліхаманкай Эбола не выяўлена.

Як паведамлялася раней, 16 кастрычніка каля 18:00 мужчына прыбыў на самалёце ў Нінбо з Тайваня. Пры ўездзе супрацоўнікі каранціннага кантролю выявілі ў яго павышэнне тэмпературы да 37,3 градуса. У адпаведнасці з патрабаваннямі кітайскіх органаў аховы здароўя ён быў узяты пад назіранне з-за небяспекі заражэння Эбола. Праз два дні тэмпература ў грамадзяніна Нігерыі панізілася. Яго стан здароўя ацэньваецца як нармальны. Раніцай аналіз на вірус Эбола даў адмоўны вынік.

Нінбоскае ўпраўленне аховы здароўя заклікае карыстальнікаў Інтэрнэту не верыць ілжывым чуткам аб ліхаманцы Эбола і адмовіцца ад іх распаўсюджвання. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040