Ліберыя просіць дапамогі ўсяго свету ў барацьбе з эпідэміяй ліхаманкі Эбола
  2014-10-20 17:12:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзыдэнт Ліберыі Элен Джонсан-Серліф 19 кастрычніка звярнулася з заклікам да міжнароднай супольнасці дапамагчы Заходняй Афрыцы перамагчы вірус Эбола.

Выступаючы ў выпуску навін на тэлеканале ВВС, яна адзначыла пагрозу, якую нясе ліхаманка для ўсяго чалавецтва, сказаўшы, што для віруса не існуе дзяржаўных межаў, ён ужо нанёс значны ўрон здароўю, эканоміцы і грамадству заходнеафрыканскіх краін, а таксама ўжо аказвае ўплыў і на астатні свет.

Прэзідэнт адзначыла, што для перамогі над ліхаманкай Эбола неабходныя намаганні ўсёй сусветнай супольнасці, выказаўшы спадзяванне, што ўсе краіны выдзеляць экстраную гуманітарную і медыцынскую дапамогу, а таксама накіруюць сваіх спецыялістаў.

Кажучы пра ўплыў ліхаманкі на Ліберыю яна адзначыла, што эпідэмія цалкам спыніла нармальны лад жыцця ў краіне яшчэ 6 месяцаў таму. "Ліхаманка распаўсюджваецца з імклівай хуткасцю, у асноўным па прычыне недахопу неабходнай гуманітарнай дапамогі і медыцынскіх паслуг. Ліхаманка ўжо забрала больш за 2 тысячы жыццяў лібэрыйскіх грамадзян".

Паводле новых дадзеных даклада СААЗ ад 16 кастрычніка, агульная колькасць загінуўшых у выніку заражэння вірусам Эбола склала 4500 чалавек, яшчэ 9000 чалавек альбо заражаныя, альбо знаходзяцца пад падазрэннем на ліхаманку Эбола. Найбольшая колькасць пацярпелых назіраецца ў трох афрыканскіх краінах: Сьера-Леонэ, Ліберыі і Гвінеі. СААЗ заявіла, што на мэты барацьбы з ліхаманкай у бліжэйшае паўгоддзе спатрэбіцца выдаткаваць 988 млн. долараў ЗША. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040