ЗША прымуць больш актыўныя меры па барацьбе з ліхаманкай Эбола
  2014-10-16 15:03:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сувязі з выяўленнем у ЗША другога выпадку захворвання, прэзідэнт ЗША Барак Абама склікаў тэрміновае пасяджэнне свайго кабінета, на якім ён заявіў, што ЗША распачнуць больш актыўныя меры па барацьбе з ліхаманкай Эбола, выказаўшы ўпэўненасць, што верагоднасць распаўсюджвання віруса ў ЗША вельмі малая.

Б.Абама заявіў журналістам, што ЗША прымуць меры, каб пазбегнуць паўтарэння падобных інцыдэнтаў. Амерыканскія ўлады ажыццяўляюць больш актыўныя крокі па кантролі над ліхаманкай Эбола, каб усе медыцынскія ўстановы ЗША атрымалі ўрок з сітуацыі з заражэннем вірусам Эбола двух медсясцёр ў Даласе.

Б.Абама адзначыў, што заражэнне двух амерыканскіх медсясцёр сведчыць пра важнасць аказання міжнароднай супольнасцю дапамогі Заходняй Афрыцы. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040