Сусветны банк выдзеліць больш сродкаў на дапамогу тром краінам Заходняй Афрыкі ў барацьбе з ліхаманкай Эбола
  2014-09-26 15:09:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сусветны банк паведаміў аб павелічэнні тром краінам Заходняй Афрыкі дапамогі ў барацьбе з ліхаманкай Эбола да 400 млн. долараў.

У заяве СБ гаворыцца, што сродкі будуць выдзелены Гвінеі, Ліберыі і Сьера-Леонэ, якія больш за ўсіх пацярпелі ад ліхаманкі. Палова сродкаў будзе выкарыстана для экстранага рэагавання на эпідэмію, астатнія грошы – для паляпшэння сістэмы аховы здароўя ў сярэдне- і доўгатэрміновай перспектыве.

Паводле апошніх даных, апублікаваных Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, у Гвінеі, Ліберыі і Сьера-Леонэ ў агульнай складанасці зарэгістравана 6242 пацверджаныя выпадкі заражэння ліхаманкай Эбола, з іх 2909 са смяротным зыходам. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040