Кітайскае таварыства Чырвонага крыжа аказвае дапамогу Гане ў барацьбе з ліхаманкай Эбола
  2014-09-23 14:17:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскае таварыства Чырвонага крыжа прадаставіла Гане фінансавую дапамогу на суму 50 тыс. долараў ЗША для барацьбы з ліхаманкай Эбола.

Кітайскі пасол у Гане Сунь Баахун ад імя Кітайскага таварыства Чырвонага крыжа прыняла ўдзел у цырымоніі перадачы гэтых фінансавых сродкаў. Яна заявіла, што медыцына і ахова здароўя заўсёды з'яўляюцца важнымі напрамкамі кітайска-ганскага супрацоўніцтва. У апошнія гады кітайскі бок бесперапынна прадастаўляе Гане лекі для процідзеяння малярыі, а таксама аказаў дапамогу краіне ў будаўніцтве дзвюх бальніц, накіраваў туды медыцынскія брыгады.

Сунь Баахун таксама паведаміла, што Кітай прадаставіць Гане матэрыяльную дапамогу ў памеры пяці млн. юаняў для барацьбы з ліхаманкай Эбола, якая распаўсюджваецца ў Заходняй Афрыцы.

Старшыня Таварыства Чырвонага Крыжа Ганы Аджыекум Адо на цырымоніі выказаў падзяку Кітайскаму Таварыству Чырвонага Крыжа за дапамогу. Намеснік міністра замежных спраў Ганы Гвезі Кватэ станоўча адазваўся аб клопаце і дапамозе кітайскага боку, адзначаючы, што "гэта яшчэ адно сур'ёзнае сведчанне таго, што Гана і Кітай дзеляць адно з адным усе радасці і нягоды". --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040