Сенегал адкрые гуманітарны калідор для прадастаўлення дапамогі заходнеафрыканскім краінам
  2014-09-09 15:05:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністэрства аховы здароўя Сенегала паведаміла пра адкрыццё гуманітарнага калідора, праз які гуманітарныя арганізацыя могуць прадастаўляць дапамогу Гвінеі, Сьера-Леонэ і Лібэрыі, дзе распаўсюджваецца ліхаманка Эбола.

У прэс-рэлізе Міністэрства аховы здароўя Сенегала гаворыцца, што ўрад краіны вырашыў у бліжэйшы час адкрыць гуманітарны калідор, каб садзейнічаць своечасовай дастаўцы гуманітарных грузаў у названыя заходнеафрыканскія краіны.

У сувязі з сур'ёзнай сітуацыяй распаўсюджвання віруса Эбола ў Заходняй Афрыцы Сенегал 21 жніўня закрыў сухапутную мяжу з суседняй Гвінеяй, а таксама забараніў прыём самалётаў і караблёў з Гвінеі, Сьера-Леонэ і Лібэрыі.

Сенегал пацвердзіў, што ў краіне з'явіўся першы выпадак заражэння ліхаманкай Эбола пасля таго, як у лютым у Заходняй Афрыцы ўспыхнула эпідэмія. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040