Кітайскія эксперты прыбылі ў Фрытаўн для аказання дапамогі ў барацьбе з ліхаманкай Эбола
  2014-08-13 15:51:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Тры кітайскія эксперты ў галіне грамадскай аховы здароўя ў аўторак вечарам прыбылі ў Фрытаўн - сталіцу Сьера-Леонэ, каб аказаць гэтай краіне дапамогу ў барацьбе з ліхаманкай Эбола.

Як стала вядома, Кітай у гэты раз накіраваў тры групы экспертаў у галіне грамадскай аховы здароўя ў Гвінею, Ліберыю і Сьера-Леонэ, у кожную з такіх груп уваходзіць адзін эксперт па эпідэміялогіі і два эксперты па абеззаражанні і медыка-санітарнай абароне.

11 жніўня ў міжнародны аэрапорт Фрытаўна таксама былі прывезены тэрміновыя гуманітарныя грузы, прадастаўленыя кітайскім урадам Сьера-Леонэ.

Па стане на 9 жніўня ў заходнеафрыканскіх краінах былі зарэгістраваныя 1848 выпадкаў захворвання ліхаманкай Эбола, у прыватнасці 1013 чалавек памерлі. У Сьера-Леонэ вірусам Эбола заразіліся 730 чалавек, з іх 315 - загінулі. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040