СААЗ: эпідэмія ліхаманкі Эбола ўжо забрала жыцці 1069 чалавек
  2014-08-14 16:17:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле апублікаваных Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ) у сераду дадзеных, па стане на 11 жніўня ў заходнеафрыканскім рэгіёне ў агульнай колькасці зафіксаваныя 1975 выпадкаў заражэння і падазрэнні на захворванне ліхаманкай Эбола, у тым ліку 1069 выпадкаў са смяротным зыходам.

Па наяўных дадзеных, 10 і 11 жніўня ў Гвінеі, Ліберыі, Сьера-Леонэ і Нігерыі зафіксаваныя 128 новых выпадкаў з падазрэннем на заражэнне ліхаманкай Эбола, а таксама 56 новых выпадкаў са смяротным зыходам.

СААЗ заявіла, што ў цяперашні час у Гвінеі, Нігерыі і Сьера-Леонэ ад 94 да 98 працэнтаў людзей, якія кантактавалі з хворымі ліхаманкай Эбола, знаходзяцца пад пастаянным наглядам, а Ліберыя прыкладзе больш намаганняў для дасягнення вынікаў у гэтым напрамку.

8 жніўня СААЗ заявіла, што эпідэмія Эбола, якая распаўсюджваецца ў заходнеафрыканскім рэгіёне, - надзвычайная сітуацыя для глабальнай аховы здароўя, таму, каб выратаваць як мага больш жыццяў, СААЗ дазволіла выкарыстанне эксперыментальных медыцынскіх прэпаратаў для лячэння захворвання. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040